Апякунскі савет створаны для аказання садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння якасці адукацыі.
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і могуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
- удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
-правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.
Справаздача аб даходах і расходаванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй апякунскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.
Склад апякунскага савета:
1. Курыла Н.А- старшыня
2. Казлоўская В.С. - сакратар
3. Хоміч М.В. - член апякунскага савета
4. Якубоўская К.Д. - член апякунскага савета
5. Шаўчук А.В. - член апякунскага савета