/files/00548/img/1616532571_49-p-fon-zima-59.jpg

Мини-музей

Міні-музей  «Беларуская хатка» дзяржаўнай установы адукацыі «Заямнаўскі дзіцячы сад»

Музей быў створаны ў верасні 2018 года.

Мэта стварэння музея – азнаямленне выхаванцаў з нацыянальнай культурай, побытам і жыццядзейнасцю нашых продкаў, гісторыяй краіны.

Задачы: далучыць бацькоў і выхаванцаў да пошукавай дзейнасці інфармацыі і рэчаў мінулага нашай краіны; фарміраваць уяўленні  дашкольнікаў пра музей, пашыраць кругазор; развіваць творчае і лагічнае мысленне.

Профіль музея: пазнавальны, даследчы.

Музей размешчаны ў асобным, спецыяльна абсталяваным пакоі.

Колькасць экспанатаў - 48 (макет печы, фартух – 2 шт, чыгун, абрус, сподак, кубак, фіранка крункавая Рышэлье – 7 шт, сурвэтка у тэхніцы мярэжка – 1 шт. сурвэтка саламяная – 1 шт, абраз Святога Мікалая, андарак, кашуля дзіцячая – 1 шт., фіранка – 1 шт, фіранка з фальбонаю – 1 шт,  намітка, гарсэт, спадніца, саламяны павук, саламяныя кветкі – 3 шт, люлька, куфар, гарлач – 3 шт, дыванок-маляванка “Вясна”, кошык, плецены дыванок, прас – 2 шт., качалка,  пранік, лыжка, лапатка, вілкі, калаўрот).

Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі элементамі беларускай нацыянальнай культуры. Далучэнне да вытокаў нацыянальнай культуры, развіццё цікавасці да нацыянальных традыцый з'яўляецца актуальным пытаннем сучаснасці. На жаль, у наш час, у стагоддзе навуковых тэхналогій, вельмі цяжка захаваць цікавасць да гістарычнай спадчыны.

Сістэма работы па далучэнню дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры патрабуе арганізацый асаблівых умоў, стварэння абстаноўкі, якая сродкамі яркай вобразнасці і нагляднасці забяспечвала б дзецям асаблівы комплекс адчуванняў і эмацыйных перажыванняў. Пры пабудове музейнай экспазіцыі мы апіраліся на наступныя прынцыпы:

- прынцып навуковасці;

- прынцып прадметнасці;

- камунікатыўна-інфармацыйны прынцып.

Асяроддзе дзіцяці прадметамі нацыянальнага характару дапамагло  дзецям з самага ранняга ўзросту зразумець, што яны – частка беларускага народа.

Асноўныя формы працы  па далучэнню дзяцей  да нацыянальнай культуры, якія мы  выкарыстоўваем з’яўляюцца заняткі, гульні, экскурсіі-падарожжы, выставы, святы, забавы.

Выкарыстоўваем фальклор ва ўсіх яго праявах (казкі, песенькі, прыказкі, прымаўкі, карагоды і г.д.), бо менавіта ён месціць у сябе ўсе каштоўнасці беларускай мовы.

Знаёмім з народнымі святамі і традыцыямі. Менавіта тут факусуюцца найтонкія назіранні за характэрнымі асаблівасцямі часоў года, зменамі надвор'я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін. Прычым, гэтыя назіранні непасрэдна звязаныя з працоўнай дзейнасцю, рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека ва ўсёй іх цэласнасці і разнастайнасці.

Знаемім дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.

Сумесна з бацькамі абмяркоўваем арганізацыйныя пытанні, праводзім мерапрыемствы.

Пры правільнай арганізацыі заняткаў, экскурсій, стварэнні добразычлівых адносін у дзіцяці ствараецца станоўчае стаўленне як да нацыянальнай культуры, так і да самаго музею. Дзіця з задавальненнем туды ідзе, успрымаючы музей як урачыста-цырыманіяльнае месца. Ён выяўляе, што ў музеі шмат прыгожых прадметаў, якія не з'яўляюцца звычайнымі рэчамі. Такім чынам, дадзеная сістэма работы дазваляе фарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту веды абкультурнай спадчыне свайго народа. Праца ў музеі заснавана на фарміраванні эмацыйна афарбаванага пачуцця дакранальнасці дзяцей да спадчыны,  у тым ліку, дзякуючы стварэнню асаблівага асяроддзя, якое дазваляе як бы непасрэдна даткнуцца да мінулага.