/files/00548/img/1616532571_49-p-fon-zima-59.jpg

Играем - историю, традиции страны изучаем: познавательная игротека

Дыдактычная гульня "Паедзем у родны край"

Дыдактычная гульня «Паедзем у родны край»

Задачы:

  • удакладніць уяўленні выхаванцаў аб раслінным і жывёльным свеце роднага краю;
  • пашыраць ўяўленні аб своеасаблівасці жывёльнага і расліннага свету ў залежнасці ад прыроднай зоны;
  • развіваць маналагічнае і дылагічнае маўленне дашкольнікаў;
  • практыкаваць у класіфікацыі аб’ектаў прыроды;
  • замацоўваць уяўленні аб сімволіцы Беларусі;
  • выхоўваць любоў да роднага краю.

Матэрыялы: выявы дзвюх паравозаў: aдзін з гербам  Беларусі, другі – з эмблемай пауднёвых краін; выявы трох вагонаў; З камплекты малюнкаў: жывёлы (10 шт.), садавіныа(6 шт.), дрэвы (6 шт.) Беларусі; З камплекты малюнкаў: жывёлы (10 шт.), (6 шт.), дрэвы (5 шт.) пауднёвых краін, карта Беларусі.

Гульнявыя дзеянні:

  1. Адбіраць і ставіць у акенца вагона толькі тыя карткі, якія адпавядаюць выкананню задання.
  2. Распавядаць пра асаблівасці асяроддзя пражывання жывёл, аб месцы вырастання дрэў, садавіны, ягад.
  3. Аргументавана даказваць, чаму аб’ект не можа ехаць у Мінск (Беларусь) або на поўдзень (завязаць з асаблівасцямі зншняга выгляду, харчавання жывёл, умовамі вырастання садавіны і г.д)

Варыянты гульні:

1 варыянт – “Хто куды”. Перад дзіцём на стале ляжаць 2 цягніка з вагонамі, малюнкі з выявай аднаго выгляду аб'ектаў (жывёлы або дрэвы, ягады, садавіна).

Заданне: адабраць аб'екты па прыродных зонах i ў залежнасці ад гэтага пасадзіць ix альбо у склад з гербам Беларусі, альбо - з эмблемай пауднёвых краін. 2 варыянт – “Класіфікатар” 

Прапанаваць дзецям усе карткі адразу, паравоз з трыма вагонамі. Заданне: у адпаведнасці з сімволікай паравоза (успомніць, расказаць, што яна азначае) у першы вагон пасадзіць жывёл; у другі -  ягады або садавіну, у трэці – дрэвы, гэта значыць класіфікаваць аб’екты.

2 варыянт – “Выправі памылкі”

Выхавальнік загадзя расстаўляе карткі ў акенцы вагонаў, наўмысна дапускаючы памылкі.

Заданне: выправіць памылкі, аргументавана патлумачыць свой адказ (напрыклад: чаму бегемон не можа жыць у Беларусі. Звязаць з асаблівасцямі знешняга выгляду, ладу жыцця, хачавання).

3 варыянт – “Патрэбны прыпынак”

У гульні ўдзельнічаюць карткі з жывёламі Беларусі і карта Беларусі.

Заданне: высадзіць жывёл па жаданні, пры гэтым называць абласныя гарады Беларусі.

свернуть