Дыдактычная гульня «Паедзем у родны край»
Задачы:
- удакладніць уяўленні выхаванцаў аб раслінным і жывёльным свеце роднага краю;
- пашыраць ўяўленні аб своеасаблівасці жывёльнага і расліннага свету ў залежнасці ад прыроднай зоны;
- развіваць маналагічнае і дылагічнае маўленне дашкольнікаў;
- практыкаваць у класіфікацыі аб’ектаў прыроды;
- замацоўваць уяўленні аб сімволіцы Беларусі;
- выхоўваць любоў да роднага краю.
Матэрыялы: выявы дзвюх паравозаў: aдзін – з гербам Беларусі, другі – з эмблемай пауднёвых краін; выявы трох вагонаў; З камплекты малюнкаў: жывёлы (10 шт.), садавіныа(6 шт.), дрэвы (6 шт.) Беларусі; З камплекты малюнкаў: жывёлы (10 шт.), (6 шт.), дрэвы (5 шт.) пауднёвых краін, карта Беларусі.
Гульнявыя дзеянні:
- Адбіраць і ставіць у акенца вагона толькі тыя карткі, якія адпавядаюць выкананню задання.
- Распавядаць пра асаблівасці асяроддзя пражывання жывёл, аб месцы вырастання дрэў, садавіны, ягад.
- Аргументавана даказваць, чаму аб’ект не можа ехаць у Мінск (Беларусь) або на поўдзень (завязаць з асаблівасцямі зншняга выгляду, харчавання жывёл, умовамі вырастання садавіны і г.д)
Варыянты гульні:
1 варыянт – “Хто куды”. Перад дзіцём на стале ляжаць 2 цягніка з вагонамі, малюнкі з выявай аднаго выгляду аб'ектаў (жывёлы або дрэвы, ягады, садавіна).
Заданне: адабраць аб'екты па прыродных зонах i ў залежнасці ад гэтага пасадзіць ix альбо у склад з гербам Беларусі, альбо - з эмблемай пауднёвых краін. 2 варыянт – “Класіфікатар”
Прапанаваць дзецям усе карткі адразу, паравоз з трыма вагонамі. Заданне: у адпаведнасці з сімволікай паравоза (успомніць, расказаць, што яна азначае) у першы вагон пасадзіць жывёл; у другі - ягады або садавіну, у трэці – дрэвы, гэта значыць класіфікаваць аб’екты.
2 варыянт – “Выправі памылкі”
Выхавальнік загадзя расстаўляе карткі ў акенцы вагонаў, наўмысна дапускаючы памылкі.
Заданне: выправіць памылкі, аргументавана патлумачыць свой адказ (напрыклад: чаму бегемон не можа жыць у Беларусі. Звязаць з асаблівасцямі знешняга выгляду, ладу жыцця, хачавання).
3 варыянт – “Патрэбны прыпынак”
У гульні ўдзельнічаюць карткі з жывёламі Беларусі і карта Беларусі.
Заданне: высадзіць жывёл па жаданні, пры гэтым называць абласныя гарады Беларусі.