Міні-музей «Беларуская хатка» дзяржаўнай установы адукацыі «Заямнаўскі дзіцячы сад»
Музей быў створаны ў верасні 2018 года.
Мэта стварэння музея – азнаямленне выхаванцаў з нацыянальнай культурай, побытам і жыццядзейнасцю нашых продкаў, гісторыяй краіны.
Задачы: далучыць бацькоў і выхаванцаў да пошукавай дзейнасці інфармацыі і рэчаў мінулага нашай краіны; фарміраваць уяўленні дашкольнікаў пра музей, пашыраць кругазор; развіваць творчае і лагічнае мысленне.
Профіль музея: пазнавальны, даследчы.
Музей размешчаны ў асобным, спецыяльна абсталяваным пакоі.
Колькасць экспанатаў - 48 (макет печы, фартух – 2 шт, чыгун, абрус, сподак, кубак, фіранка крункавая Рышэлье – 7 шт, сурвэтка у тэхніцы мярэжка – 1 шт. сурвэтка саламяная – 1 шт, абраз Святога Мікалая, андарак, кашуля дзіцячая – 1 шт., фіранка – 1 шт, фіранка з фальбонаю – 1 шт, намітка, гарсэт, спадніца, саламяны павук, саламяныя кветкі – 3 шт, люлька, куфар, гарлач – 3 шт, дыванок-маляванка “Вясна”, кошык, плецены дыванок, прас – 2 шт., качалка, пранік, лыжка, лапатка, вілкі, калаўрот).
Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі элементамі беларускай нацыянальнай культуры. Далучэнне да вытокаў нацыянальнай культуры, развіццё цікавасці да нацыянальных традыцый з'яўляецца актуальным пытаннем сучаснасці. На жаль, у наш час, у стагоддзе навуковых тэхналогій, вельмі цяжка захаваць цікавасць да гістарычнай спадчыны.
Сістэма работы па далучэнню дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры патрабуе арганізацый асаблівых умоў, стварэння абстаноўкі, якая сродкамі яркай вобразнасці і нагляднасці забяспечвала б дзецям асаблівы комплекс адчуванняў і эмацыйных перажыванняў. Пры пабудове музейнай экспазіцыі мы апіраліся на наступныя прынцыпы:
- прынцып навуковасці;
- прынцып прадметнасці;
- камунікатыўна-інфармацыйны прынцып.
Асяроддзе дзіцяці прадметамі нацыянальнага характару дапамагло дзецям з самага ранняга ўзросту зразумець, што яны – частка беларускага народа.
Асноўныя формы працы па далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры, якія мы выкарыстоўваем з’яўляюцца заняткі, гульні, экскурсіі-падарожжы, выставы, святы, забавы.
Выкарыстоўваем фальклор ва ўсіх яго праявах (казкі, песенькі, прыказкі, прымаўкі, карагоды і г.д.), бо менавіта ён месціць у сябе ўсе каштоўнасці беларускай мовы.
Знаёмім з народнымі святамі і традыцыямі. Менавіта тут факусуюцца найтонкія назіранні за характэрнымі асаблівасцямі часоў года, зменамі надвор'я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін. Прычым, гэтыя назіранні непасрэдна звязаныя з працоўнай дзейнасцю, рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека ва ўсёй іх цэласнасці і разнастайнасці.
Знаемім дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.
Сумесна з бацькамі абмяркоўваем арганізацыйныя пытанні, праводзім мерапрыемствы.
Пры правільнай арганізацыі заняткаў, экскурсій, стварэнні добразычлівых адносін у дзіцяці ствараецца станоўчае стаўленне як да нацыянальнай культуры, так і да самаго музею. Дзіця з задавальненнем туды ідзе, успрымаючы музей як урачыста-цырыманіяльнае месца. Ён выяўляе, што ў музеі шмат прыгожых прадметаў, якія не з'яўляюцца звычайнымі рэчамі. Такім чынам, дадзеная сістэма работы дазваляе фарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту веды абкультурнай спадчыне свайго народа. Праца ў музеі заснавана на фарміраванні эмацыйна афарбаванага пачуцця дакранальнасці дзяцей да спадчыны, у тым ліку, дзякуючы стварэнню асаблівага асяроддзя, якое дазваляе як бы непасрэдна даткнуцца да мінулага.